Памяткі для вучняў

План-алгарытм працы з рэпрадукцыяй

  • Хто аўтар карціны? 
  • Якая пара года адлюстравана? 
  • Што вы бачыце на пярэднім плане? У цэнтры? На заднім плане? 
  • Як выглядаюць дрэвы, неба і г.д.? 
  • Які тон фарбаў пераважае? Якое значэнне яны маюць? 
  • Які настрой стварае каларыт карціны? 
  • Якое ўражанне стварыла на вас карціна? Якія пачуцці выклікала? 
  • Апішыце ўбачанае, ужываючы эпітэты, параўнанні, метафары.

Як пабудаваць тэкст-разважанне

У такім тэксце звычайна даецца адказ на пытанні: чаму прадмет ці чалавек такі? чаму ён робіць так, а не інакш? чаму так адбываецца?

Будова тэкста: 

  • Тэзіс (асноўная думка); 
  • Доказ гэтай думкі (аргументы, прыклады); 
  • Вывад (вынік роздуму).

Як скласці сінквейн

Сінквейн - гэта творчая работа, якая мае кароткую форму верша. Ён складаецца з пяці радкоў, што не маюць рыфмы.

Алгарытм працы над сінквейнам: 
  • Назва 
  • Два азначэнні 
  • Тры дзеясловы 
  • Сказ з чатырох слоў 
  • Сінонім(ці асноўная думка) назвы 
Прыклад сінквейна на тэму "Мова":
Мова
Родная мілагучная
Люблю шаную сагравае
Прыгожа звініць сардэчнаю струною
Радзіма

Як зрабіць мультымедыйную прэзентацыю

Прэзентацыя - адна з разнавіднасцей рэкламы. Мэта прэзентацыі - зацікавіць аўдыторыю чымсьці новым, пазнаёміць з цікавым месцам, асобай. Інфармацыя павінна зацікавіць, заінтрыгаваць прысутных.

Для стварэння прэзентацыі можна выкарыстаць праграму PowerPoint, якая ёсць на любым камп'ютары або анлайн-сэрвісы PreziGoogle-прэзентацыя і іншыя.

Простыя парады для стварэння прыгожых прэзентацый.

Як напісаць водгук

Мэта водгука - абудзіць цікавасць да твора ў іншых, падзяліцца сваімі ўражаннямі ад прачытанага, растлумачыць, якія пачуцці абудзіў твор. 
  • У водгуку карыстайцеся выразамі: я думаю..., на мой погляд..., апавяданне вядзецца ад імя..., у ім паведамляецца..., нельга застацца абыякавым..., вельмі ўсхвалявала... . 
  • Памятайце, што пачынаецца водгук з таго, што ў творы(вершы, апавяданні, аповесці) расказваецца пра...; затым прыводзяцца факты: "...было гэта так..." і фармулюецца вывад: "нельга забыць...". 
  • Растлумачце, чым выкліканы вашы пачуцці: "... не чытаў такіх кароткіх па форме і багатых па зместу твораў пра вайну", "няма ў вершы ваенных падзей, ёсць толькі прырода, стомленая, абрабаваная, пакрыўджаная і воін-віцязь у стоптаным жыце", "верш уражвае суровай стрыманасцю, нейкай унутраннай засярожанасцю, аўтар нібы баіцца сказаць лішняе слова. Але сам змест верша і аўтарскае апавяданне наводзяць на думку аб помсце, якой жылі ў гады вайны ўсе савецкія людзі".

Як пісаць сачыненне
Этап
Рабі так
Звярні ўвагу
1. Выбіраем тэму
Падумай, што цікавага ў гэтай тэме.
Адкажы на пытанне: ці блізкая тэма асабіста табе?
Узваж, ці зможаш яе “раскрыць”.
 Падумай, яую інфармацыю неабходна ўкласці ў сачыненне. Ці правільна ты зразумеў загаловак?
2. Збіраем матэрыял
Збірай матэрыял з твора. 
Падкрэслі цікавыя цытаты. Занатуй галоўнае. 
А што ты ведаеш пра
гістарычныя ўмовы, у якіх пісаўся твор?
Разгарні падручнік гісторыі, паразмаўляй з бацькамі, настаўнікамі.

 Ці актуальная праблема цяпер?
“Правядзі” сачыненне праз уласны вопыт. Можа, штосьці падобнае адбывалася з табой?
3. Стварэнне плана
Сядзь і коратка выкладзі на паперы ўсё, што ведаеш. Добра, калі фразы кароткія. Пранумаруй думкі.
Да гэтага этапа ўсе задумкі проста не змяшчаліся ў галаве. Калі правільна падыдзеш да стварэння плана, зразумееш, што пісаць давядзецца не так і многа.
4. Напісанне чарнавіка
А зараз пішы! 
Спыняйся, перачытвай папярэднія фразы. Гэта дапаможа адпачыць і зберажэ прыгажосць маўлення.
Структура! Не забудзь пра ўступ, асноўную частку, заключэнне. Менавіта ў такой паслядоўнасці! 
Не перастарайся з уступам і заключэннем. Па-першае, пішы паводле тэмы, па-другое, не блытай іх з асноўнай часткай па памеры і тэматыцы. 
Звяртай увагу на правільнае афармленне работы. Гэта зберажэ час пазней.
Цытаты ўпрыгожваюць твор. Галоўнае, не перастарайся.
5. Перачытванне чарнавіка, праўкі
Паглядзі на сачыненне свежым вокам. У ім ёсць што выправіць!
Падумай, ці адказаў ты на пытанне тэмы.
Калі не ведаеш, як пішацца слова, замяні яго іншым.
Калі раней не хапіла часу на эфектную канцоўку, вярніся да яе яшчэ раз.
Прызнайся сабе: твая работа лагічная?
6. Кансультацыя настаўніка
Беражы час! Папярэдне зрабі паметкі.
Пытайся дакладна, па сутнасці. Не старайся перачытаць яму ўсю работу, пытаючыся пры гэтым: “Я тут правільна напісаў?”
7. Афармленне сачынення ў сшытку
Не спяшайся. Правільна раздзялі сачыненне на абзацы
А ці перачытаў ты чарнавік яшчэ раз перад перапісваннем?

Як падрыхтавацца да выразнага чытання твора

  • некалькі разоў прачытайце твор, разабярыцеся ў тым, што і як пісьменнік хацеў выказаць у ім,як ён характарызуе сваіх герояў, выяўляе адносіны да іх або як выказвае ўласныя адносіны да жыцця, свае думкі і настроі;
  • звярніце асаблівую ўвагу на інтанацыю, тэмп чытання, на тое, дзе трэба расстаўляць лагічныя націскі, дзе захоўваць паўзы (у вершаваных творах не толькі пры знаках рыпынку, але і ў канцы вершаваных радкоў);
  • не забывайце і пра такія прыёмы выразнасці, як міміка, жэсты, пастава, адпаведныя зместу твора, яго настрою, характарыстыцы герояў-персанажаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий