Літаратура 6 клас


Для дыстанцыйнага навучання ў 4 чвэрці
скарыстайцеся матэрыяламі сайта
Жадаем поспеху!

Пімен Панчанка "Сармацкае кадзіла"
 Іван Пташнікаў "Алені". Урок 1. Гуманістычны пафас твора
Іван Пташнікаў "Алені". Урок 2. Вобраз дзяўчынкі Іркі


Заданне №4
        Пазнаёмцеся з сервісам "Фабрыка крыжаванак" і складзіце ўласную крыжаванку па аповесці К.Чорнага "Насцечка". 
         Спасылку на крыжаванку пакіньце ў каментарыях (каментарый могуць пакінуць толькі вучні , у якіх ёсць акаўнт у Google) да старонкі або "УКантакце"(не забудзьце падпісаць работу- указаць сваё прозвішча і імя)       
         Жадаю поспеху і задавальнення ад працы!!!
P.S. А вось так можа выглядаць ваша крыжаванка: А.Васілевіч "Сябры"

Заданне №3
    Пазнаёмцеся з відэаролікам пра  Купалле і падрыхтуйце паведамленне пра гэта беларускае народнае свята (вусна або канспект у сшытку).

Заданне №2
Запішыце цытатны план да казкі Я.Коласа “Жывая вада”
ў правільнай паслядоўнасці (работа ў сшытках):
“Прайшоў той страшны момант”
 “Адвечная скарга грымела ў небе”
 “Шчаслівы то быў куточак белага свету”
 “Бяднеў год ад году колісь багаты край”
 “Нямала знаходзілася смелых людзей”
 “Дзіка і пуста стала ў Мёртвым полі”
 “Пакутавалі людзі, сумавала зямля”
 “А дзе ж дзелася Жывая вада?”

Заданне №1     
     Складзіце радавод Вашай сям'і (у падручніку гэта заданне 9 на старонцы 12).
Вось так можа выглядаць нескладаны варыянт радаводу:
Пры жаданні радавод можна прадоўжыць, дабавіць цётак і дзядзек, прадзедаў з боку бабуль, назваць прапрадзедаў(калі ёсць такая магчымасць). Акрамя гэтага Вы можаце праявіць фантазію і ўпрыгожыць сваю работу: прадставіць яе ў выглядзе прыгожага дрэва або касмічнай галактыкі. Не забывайце карыстацца беларускай мовай!!! З нецярпеннем чакаю Вашых работ і гатова ацаніць іх высокімі баламі.

Прыкладны спіс твораў для чытання на лета:
В. Адамчык. «Урок арыфметыкі».
У. Аляхновіч. «Першае каханне».
Р. Баравікова. «Казкі астранаўта».(Гэта цікава!!!)
В. Быкаў.  «Альпійская балада».(Гэта цікава!!!)
А. Васілевіч. «Пачакай, затрымайся...».
Ж. Верн. «Таямнічы востраў».(Гэта цікава!!!)
У. Дамашэвіч. «Абуджэнне».
А. Камароўскі. «Бусел».
У. Караткевіч.  «Кніганошы».
А. Кобец-Філімонава. «Жаваранкі над Хатынню».
Д. Лондан. «Белы клык».(Гэта цікава!!!)
А. Марціновіч. «Гістарычныя постаці».
П. Місько.  «Эрпіды на планеце Зямля».
А. Наварыч. «Антонік».
І. Пташнікаў. «Ільвы».
Я. Сіпакоў. «Зялёны лісток на планеце Зямля».
А. Федарэнка. «Шчарбаты талер».
В. Хомчанка. «Звон пад зямлёй».
У. Шыцік. «Кіб загаварыў апоўначы».

Комментариев нет:

Отправить комментарий