Мова 7 клас

Матэрыялы для дыстанцыйнага навучання ў 4 чвэрці. 
Жадаем поспеху!


Аркуш-навігатар (Прыназоўнік як часціна мовы)

Простыя, складаныя і састаўныя прыназоўнікі, іх правапіс.



Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі.

Аркуш-навігатар (Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі)

Для паўтарэння вывучанага скарыстайце матэрыялы сайта
"Родная мова"

Правапіс не(ня), ні з рознымі часцінамі мовы
 ад "МОВЫ НАНОВА"


Заданне 1. Праверце свае веды па тэме
“Трыванні дзеясловаў. Правапіс суфіксаў дзеясловаў”


1. Выпішыце дзеясловы закончанага трывання:
Абразаць, абрэзаць, абрэзваць, аб’яднаць, аб’ядноўваць, грукаць, грукнуць, запісаць, запісваць, іграць.

2. Чым адрозніваюцца дзеясловы закончанага трывання ад дзеясловаў незакончанага трывання?

3. Спішыце, устаўляюы прапушчаныя літары і суфіксы дзеясловаў, расстаўляючы знакі прыпынку. Абазначце трыванне дзеясловаў.
Рака ручай крыніца адыгр...лі важную рол... ў жыцці чалавека. Крыніца супакой... е і зачар...е. Крыніца прывабл...е птуш...к і зв...роў. Каля крыніцы высвіст...юць салаўі і выпраб...юць свае галасы шмат якія іншыя птушкі. Тут прыемна перашэпт...юцца вольхі і вербы.

Заданне 2. Праверачная работа "Правапіс суфіксаў дзеясловаў. Лады дзеяслова" (раздрукуйце заданне, каб выканаць яго)

Заданне 3. Паўтарэнне вывучанага па тэме "Дзеепрыметнік"

1. Выпішыце дзеепрыметнікі.
Гарэлы, гарэць, паголены, сшыты, парослы, шырокі, здабыты, высахнуць, рознакаляровы, пакладзены, аб’інелы, белы, звіты, невялікі, пабелены, жыць.

2. Запішыце выказванні, з якімі вы згодны.
  1. Поўныя дзеерпыметнікі скланяюцца так, як і прыметнікі.
  2. Дзеепрыметнік мае граматычныя прыметы назоўніка і прыметніка.
  3. У сказе дзеепрыметнік называецца дзеепрыметным зваротам.
  4. Дзеепрыметнікі ў сказе бываюць азначэннем.
  5. Кароткія дзеепрыметнікі не скланяюцца.
  6. У сказе дзеепрыметнік бывае толькі азначэннем.
3. Якое слова лішняе?
Абсаджаны, напісаны, пасівелы, вывезены.
(Складзіце самі падобнае заданне)

4. Складзіце невялікі тэкст на тэму “Восеньская прыгажосць”, ужыўшы дзеепрыметнікі. (4-6 сказаў)

Комментариев нет:

Отправить комментарий