воскресенье, 31 мая 2020 г.


Дарагія вучні, паважаныя педагогі!

Вось і скончыўся чарговы навучальны год. Многае пройдзена, вывучана, адкрыта. У кагосьці наперадзе – доўгачаканы летні адпачынак, у кагосьці – хвалюючы перыяд паступлення. Жадаем усім вам увасобіць свае жаданні і мары ў рэальнасць, напоўніцца новымі сіламі, захаваць у памяці кожнае радаснае імгненне.

Няхай гэта лета прынясе толькі станоўчыя эмоцыі, а наперадзе чакаюць яркія ўражанні!!!
Да сустрэчы ў верасні!

пятница, 17 апреля 2020 г.

Звярніце ўвагу!!!
Падборка відэазаняткаў гарадзенскіх настаўнікаў "Віртуальная школа" пераехала на асобны сайт. Зручная навігацыя па класах і прадметах, адаптацыя пад тэлефон.

вторник, 14 апреля 2020 г.

Вітаем вас!
      У Гродна створаны адукацыйны партал, дзе размешчаны больш за 50 відэаўрокаў па асноўных школьных прадметах, а таксама адкрыты канал на YouTube
      Зараз даступныя заняткі па хіміі, біялогіі, фізіцы, гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, рускай  і беларускай мове, інфарматыцы для розных класаў. Колькасць віртуальных заняткаў будзе расці. Праходзьце па спасылцы і падпісвайцеся, каб не прапусціць патрэбнае.



Читать полностью:  https://news.tut.by/society/680509.html?fbclid=IwAR2EWBDBc06yinP4fLTd4TjCm8LVKQMQ41BJEEuKMjGe29qY08qW_BaCnXw


суббота, 11 апреля 2020 г.

Дарагія сябры! 
Вас запрашаюць бясплатныя анлайн-курсы беларускай мовы 
"Мова нанова". 
Скарыстайце вольны час з карысцю!

Улады Ліды палічылі курсы «Мова нанова» немэтазгоднымі | Новы Час

І шмат чаго цікавага пра нашу родную мову і на мове 
на сайце праекта "Мова нанова"!
Далучайцеся!!!


суббота, 2 февраля 2019 г.

конкурс для творчых падлеткаў і школьных медыя
Вітаем! Ты вучань 8–11 класа (ці табе ад 14 да 18 гадоў), ты бачыш, што людзі каля цябе сутыкаюцца з праблемамі, гледзячы тэлевізар ці блукаючы ў інтэрнэце, і ведаеш, як ім дапамагчы?